ГЕНЕРАТЫ́ЎНЫЯ О́РГАНЫ,
органы палавога размнажэння раслін; разам з органамі бясполага і вегетатыўнага размнажэння належаць да рэпрадукцыйных органаў. У ніжэйшых раслін з развітым палавым размнажэннем генератыўныя органы падзяляюцца на антэрыдыі і аагоніі, у імхоў, папарацей, хвашчоў і дзеразы — на антэрыдыі і архегоніі. У голанасенных адбываецца рэдукцыя генератыўных органаў, ад архегонія застаецца толькі яйцаклетка і некалькі пабочных клетак, мужчынскі гаметафіт рэдукаваны да трох клетак. У пакрытанасенных (кветкавых) утвараюцца высокаспецыялізаваныя структуры — двухклетачны мужчынскі гаметафіт (вегетатыўныя і генератыўныя клеткі) і зародкавыя мяшкі — жаночыя гаметафіты з яйцаклеткай і
Р.Г.Заяц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)